пн

17

аўт

18

ср

19

чц

20

пт

21

сб

22

ндз

23

пн

24

аўт

25

ср

26

чц

27

пт

28

сб

29

ндз

30

Месца: Рэспубліканскі тэатр беларускай драматургіі, Мінск

Працягласць: 1 гадзіна 50 хвілін

Кошт: 13.00 - 14.00 BYN

«Адамавы жарты»

да 27 верасня

Саўка і Марыся – выдатныя муж і жонка, шмат у чым нагадваюць біблейскіх Адама і Еву. Яны маладыя, прыгожыя і вельмі працавітыя. Жывуць у любові і згодзе, старанна вядуць хатнюю гаспадарку. Але адкуль ні вазьміся да іх заяўляецца Чорт, якому, як вядома, абавязкова трэба ўсё сапсаваць і ўсіх перасварыць. Узяўшы ў саюзнікі Магрэту, злую і зайздрослівую суседку Саўкі з Марысяй, Чорт пачынае сваю чортаву справу…

Што з гэтага атрымаецца, і ці зможа сапраўднае каханне перамагчы ўсе падкопы Чорта і Магрэты?

Нечаканыя сюжэтныя павароты, яскравая ігра таленавітых акцёраў, шмат музыкі, пластыкі і, вядома ж, жартаў – усё гэта чакае вас у камедыі «Адамавы жарты».