чц

6

пт

7

сб

8

ндз

9

пн

10

аўт

11

ср

12

чц

13

пт

14

сб

15

ндз

16

пн

17

аўт

18

ср

19

Месца: Галерэя ТUT.by, Мінск

Выступ Адама Міхніка ў Мінску на тэму «(Не)свая краіна»

17 снежня

17 снежня Адам Міхнік выступіць перад мінскай публікай, разважаючы пра ўстаноўкі, лад жыцця і дзеянні грамадзяніна, які вымушаны жыць ва ўмовах (не)сваёй краіны. Пасля злому таталітарных рэжымаў панятак «дысыдэнт» павінен быў сыйсці з гістарычнай і палітычнай сцэны. Але беларуская рэчаіснасць і «аўтарытарны рэванш» у некаторых еўрапейскіх краінах наноў ставяць пытанне аб магчымасці рэалізаваць свае каштоўнасці і ўстаноўкі ў межах легальнага грамадскага і палітычнага працэсу. Зноў нас яднаюць пытанні, якія кожны грамадзянін і чалавек задае сабе. Межы кампрамісу і калабарацыі, дылема эміграцыі і патрыятызму, індывідуальныя стратэгіі і салідарныя дзеянні — асноўныя пытанні, што будуць абмеркаваныя ў выступе. 

Адам Міхнік — адзін з выбітных дзеячаў эпохі злому камуністычнай сістэмы Польшы, чые пазіцыя і дзеянні і сёння не страцілі ні актыўнасці, ні ўстаноўкі нон-канфармізму — наведае Мінск у межах фестываля дакументальных фільмаў пра правы чалавека WATCH DOCS Belarus 2018. Ён з’яўляецца галоўным героем аднаго з фільмаў фестываля. Заснавальнік «Gazeta Wyborcza», якая на працягу амаль 30 гадоў застаецца адным з галоўных польскіх медыя, спадар Міхнік па-ранейшаму «патрабуе немагчымага», рухаецца супраць плыні і адстойвае свае ідэалы і каштоўнасці.

Паказ фільма «Міхнік: Будзь реалістам, патрабуй немагчымага» адбудзецца ў межах фестываля дакументальных фільмаў пра правы чалавека WATCH DOCS Belarus 2018 15 снежня (19:00, Культурны хаб Ok16, вул. Кастрычніцкая, 16)

17 снежня, 19:00. Адам Міхнік «(Не)свая краіна».

Галерэя ТUT.by (пр.Дзяржынскага, 57).

Колькасць месцаў абмежаваная. Для ўдзелу неабходна зарэгістравацца па спасылцы https://goo.gl/bX2MGx .

Уваход вольны!

17 снежня Галерэя TUT.BY 19:00