чц

8

пт

9

сб

10

ндз

11

пн

12

аўт

13

ср

14

чц

15

пт

16

сб

17

ндз

18

пн

19

аўт

20

ср

21

Месца: Мастацкая галерэя Міхася Савіцкага, Мінск

Кошт: 1.50 - 3.00 BYN

«Ад Мінска на ўсе чатыры бакі»

да 30 верасня

6 верасня а 11:00 у Мастацкай галерэі Міхася Савіцкага пачне працу фотавыстава Станіслава Янчарскага «Ад Мінска на ўсе чатыры бакі». Праект прысвячаецца Дню горада - 2018.

«Ад Мінска на ўсе чатыры бакі» -- гэта выстава-падарожжа.

Экспануецца каля 200 фатаграфій зробленых аўтарам у 25 краінах свету: Беларусі, Аргентыне, Бразіліі, Грэцыі, Італіі, В'етнаме, Ісландыі, Камбоджы, Нарвегіі, Чылі...

Станіслаў Янчарскі нарадзіўся ў вёсцы на Гарадзеншчыне. У Мінску жыве з 1979 года. На працягу жыцця займаўся рознымі відамі дзейнасці. Мае некалькі вышэйшых адукацый: гуманітарную, тэхнічную, ваенную. Фатаграфіяй цікавіцца з дзяцінства. З часам гэтая цікавасць перарасла ў душэўную патрэбу і сур'ёзнае захапленне.

Большая частка фатаграфій, прадстаўленых на дэбютнай выставе С. Янчарскага, зробленыя падчас падарожжаў у перыяд з 2012 па 2018. Аўтар пабываў у 43 краінах свету. Многія з яго паездак -- гэта арганізаваныя фотатуры. Любімы час для здымак у С. Янчарскага -- узыход ці заход сонца, ноч.

Кожны кадр нараджаецца ў складаных умовах, рызыка прысутнічае ў большасці выпадкаў. Горы, пустыні, вулканы, вадаспады -- велічная і небяспечная прырода не кожнага падпускае блізка. Але, як кажа аўтар выставы, гэтую першародную прыроду «нельга не палюбіць. Узаемнасць -- тое, што яна аддае ў выглядзе здымкаў і следу ў душы».

Асобны раздзел выставы прысвечаны Мінску і Беларусі, адкуль пачынаюцца ўсе падарожжы аўтара і куды ён з радасцю вяртаецца дадому.

У рамках работы выставы адбудуцца творчыя сустрэчы з аўтарам выставы і кнігі, фатографам і падарожнікам Станіславам Янчарскім:

8, 15, 22 верасня а 15:00

27 верасня а 18:00

Выстава працуе па 30 верасня 2018 года.

пл. Свабоды, 15

+ 375 17 337 24 30

Уваходны квіток:

3.00 BYN -- дарослыя,

2.00 BYN -- студэнты,

1.50 BYN -- школьнікі.