0+
Валанцёрскі летнік ад “Дзедзіч”
Дата паказу: з 05.08.2019 па 11.08.2019
Працягласць: 0 хв.
Узроставае абмежаванне: 0+

Агенцтва рэгіянальнага развіцця «Дзедзіч» запрашае хлопцаў і дзяўчат з Берасця і Берасцейскай вобласці на валанцёрскі летнік “Zalesse summer camp”, які пройдзе ў вёсцы Залессе Камянецкага раёна з 5 па 11 жніўня.

Валанцёрскі летнік – гэта выдатная магчымасць правесці весела і з карысцю 7 летніх дзён. Калі ты хочаш пакінуць прыемныя ўспаміны пра гэта лета, палепшыць сваё веданне беларускай мовы, адпачыць ад горада, знайсці новых сяброў, натхніцца, прыдумаць ідэі для нечага новага, пракачаць скілы ў праектным мэнэджменце і проста цікава правесці час — далучайся!

 

Як усё будзе адбывацца?

На працягу тыдня мы будзем добраўпарадкоўваць тэрыторыю вакол Дома Еўрапейскіх сустрэч у вёсцы Залессе, дапамагаць у падрыхтоўцы інсталяцый да фестывалю Ulmus (vk.com/brest1000). Таксама у праграме прадугледжаны выступленні крутых экспертаў, культурных дзеячаў і музыкаў, імёны якіх мы абвесцім пазней на старонцы летніка ў ВК (vk.com/zalesse_2019). Музычным хэдлайнерам летніка стане гурт РСП, які выступіць з акустычным канцэртам. Вас чакаюць майстар-класы, гульні, і, канешне, песні ля вогнішча. А трэнінг па праектным мэнэджменце дапаможа ўдзельнікам прыдумляць, пісьменна планаваць і эфектыўна рэалізоўваць крутыя ідэі ў сферы грамадскай дзейнасці.

 

Колькі гэта каштуе?

Поўнае апісанне