18+
Перажыць лета / Summer Survivors
Дата паказу: з 16.05.2019 па 17.05.2019
Працягласць: 83 хв.
Узроставае абмежаванне: 18+

Індрэ — маладая даследчыца-псіхолаг, якая неахвотна згаджаецца перавезці двух пацыентаў з адной псіхіятрычнай клінікі ў другую ў абмен на магчымасць займацца даследваннямі. Яна раптам аказваецца завадатаркай у даволі разнашэрснай групе ў доўгім падарожжы да мора. Яе пацыенты: гаваркі Паўлюс, малады чалавек з дыягназам шызафрэнія, у стане рэмісіі, і інтравертная дзяўчына Юстэ, якая нядаўна здзейсніла спробу самагубства. Абодва вядуць унутраную барацьбу. Яны разам шукаюць выратавання. І тое, што выглядае, як бесклапотнае летняе падарожжа з сябрамі, можа стаць пачаткам адраджэння.
Сусветная прэм’ера фільма адбылася на кінафестывалі ў Таронта.

Фільм дэманструецца на літоўскай мове з беларускімі і ангельскімі субтытрамі.

Дадзены фільм размешчаны ў рамках праекта «Паўночнае ззянне»

Поўнае апісанне