16+
Маленькая Масква / Little Moscow
Дата паказу: з 13.05.2019 па 14.05.2019
Працягласць: 57 хв.
Узроставае абмежаванне: 16+

У гады халоднай вайны Iсландыя была краiнай заходняй дэмакратыi. На востраве Злучаныя Штаты ўсталявалі базу, і Ісландыя ўвайшла ў склад НАТА. Кааліцыя правацэнтрысцкіх партый кіравала дзяржавай і ўсімі гарадскімі саветамі. Акрамя аднаго. На чале маленькага горада Нэскёйпстадур, у якім пражывала каля 1500 чалавек, стаялі сацыялісты. Яны прыйшлі да ўлады ў 1946 і трымалі яе на працягу 52 гадоў. Фільм распавядае пра тое, як жыве маленькі гарадок ў XXI стагоддзі.
Беларускім гледачам рэжысёр Грымур Хоканарсан вядомы па гульнявым фільме “Бараны”.

 

Поўнае апісанне